У Беларусі памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з 1 студзеня па 31 студзеня 2013 года складае на першае дзіця 1 млн. 413 тыс. 190 рублёў, на другое і наступных дзяцей — 1 млн. 615 тыс. 70 рублёў, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — 1 млн. 816 тыс. 960.

Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» уступіў у сілу з 1 студзеня 2013 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?