«Сёння на абходзе лекар сказаў, што дынаміка добрая, стан яго стабільны, таму няма сэнсу больш трымаць у лякарні», — паведаміла Валянціна Барадуліна, жонка Народнага паэта. У абед Рыгор Барудулін ужо быў дома.
Тым не менш, праапераваная рука працягвае моцна балець, таму дзядзьку Рыгору даводзіцца прымаць абазбольваючыя і снатворнае на ноч. Пасля аперацыі лекары вырашылі не накладаць гіпс, а абмежаваліся павязкай Дэзо.У такім становішчы косткі павінны зрасціся канчаткова, але гэта справа некалькіх месяцаў.
Нагадаем, перад Новым годам паэт паслізнуўся, выходзячы з Чырвонага касцёла, і зламаў плячо. Трэцяга студзеня яму зрабілі аперацыю ў





