Кіроўца грузавіка, выязджаючы з другараднай дарогі на галоўную, не прапусціў легкавы аўтамабіль. Адбылося сутыкненне, у выніку якога МАЗ, які перавозіў шкло, перакуліўся, а «Мэрсэдэс» атрымаў значныя пашкоджанні.
У легкавым аўто знаходзіліся кіроўца і тры пасажыры. Яны атрымалі сур’ёзныя траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.





