У Лос-Анджэлесе 10 студзеня 2013 г. былі абвешчаныя намінанты на кінапрэмію «Оскар».

У намінацыі «Найлепшы фільм» прадстаўлены
«Каханне» Міхаэля Ханеке, «Аперацыя «Арго»» Бэна Афлека, «Адрынутыя» Тома Хупера, «Джанго вызвалены» Квенціна Таранціна, «Жыццё Пі» Энга Лі, «Лінкольн» Стывена Спілберга, «Мой хлопец — псіх» Дэвіда О.Расэла, «Мэта нумар адзін» Кэтрын Бігелоў і «Звяры дзікага поўдня» Бэна Зайтліна.
85-я цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе 24 лютага ў Лос-Анджэлесе.
Весці яе будзе стваральнік мультсерыяла «Грыфіны» Сэт Макфарлейн; ён жа, разам з актрысай Эмай Стоун, называў намінантаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?