Пры гэтым выявілася, што іх выдаткі значна перавысілі даходы. Прынамсі тыя, якія былі атрыманыя з легальных крыніц.
Самым яркім прыкладам з гэтай катэгорыі стаў выпадак з гамяльчанкай, якая, як высветлілі падаткавікі, з 2002 па 2011 г. набыла ў абласным цэнтры 6 кватэр. Прычым іх уладальніцай была не
Інфармацыя, атрыманая супрацоўнікамі ІМПЗ па Савецкім раёне Гомеля падчас аналізу наяўных базаў дадзеных, паслужыла падставай для запатрабавання дэкларацыі пра даходы і маёмасць. У ліку іншага яе аўтар указала грашовую пазыку ў памеры 60 тысяч даляраў, нібыта атрыманую ад нейкай грамадзянкі Украіны. Але нават з улікам гэтага праверка названых звестак выявіла перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры 290,4 млн руб. У сувязі з гэтым гамяльчанцы было даналічана амаль 70 мільёнаў рублёў падаходнага падатку. Характэрна, што гэтую суму пенсіянерка без затрымак выплаціла ў бюджэт. Зрэшты, магчыма, гэта яшчэ не ўсё. У цяперашні час падатковыя органы правяраюць сам факт атрымання пазыкі. І калі ён не пацвердзіцца, не выключана, што падаткавікі выставяць гераіні разглядаў новы «рахунак».
Як паведаміла начальнік Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Гомельскай вобласці Галіна Пашэд, у мінулым годзе па дэкларацыях, запатрабаваных у 113 грамадзян, было даналічана і выплачана ў бюджэт звыш 338 млн руб.
Праверцы ў першую чаргу падвяргаюцца крыніцы даходаў грамадзян, якія набываюць кватэры і дарагі аўтатранспарт прадстаўніцкага класа. Цікава, што такія пакупнікі, якія часцяком зусім не маюць афіцыйнага месца працы, аддаюць перавагу аўтамабілю маркі Porshe Cayenne.