Двое грамадзян Польшчы, пераапрануўшыся ў адзежу ксяндзоў, спрабавалі перавезці праз беларуска-літоўскую мяжу партыю цыгарэт на 12 тыс. еўра, паведамляецца на інтэрнэт-старонцы літоўскай мытні.

Літоўскія мытнікі ў памежным пункце пропуску «Лаварышкі» (з нашага боку — «Катлоўка») сыпынілі рух пікапа «Паланэз», у якім перамяшчаліся «святары». Мужчыны сцвярджалі, што не вязуць нічога забароненага. Іх аўтамабіль таксама быў аблеплены налепкамі з сімволікай дабрачыннай арганізацыі «Карытас». Аднак на даглядзе ў кузаве машыны знайшлі падвойнае дно. У тайніку было схавана больш 6,4 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт «Прэм’ер». Акрамя таго, аказалася, што мужчыны не з’яўляюцца прадстаўнікамі духавенства і надзелі рызы, каб пазбегнуць увагі з боку мытні.

У дачыненні да польскіх грамадзян распачата крымінальная справа па артыкулах «кантрабанда» і «незаконнае захоўванне акцызных тавараў». Лжексендзы на 2 дня змешчаны ў ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?