У панядзелак каля 13 гадзіны, у віленскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Акропаліс» прапала электрычнасць: у цёмных калідорах засталіся людзі, уваходныя дзверы не дзейнічалі, таму людзі былі замкнёныя ўнутры будынка.

«Я была ў адной з крамаў. Раптам прапала электрычнасць, змоўкла музыка, дзверы зачыніліся. Ніхто нічога не сказаў. Нават тэлефонная сувязь не дзейнічала», — распавяла чытачка Дыяна.

Паводле яе слоў, вялікі панікі ў ГЦ не было, аднак людзі, якія не маглі пакінуць будынак, з-за таго, што зачыніліся дзверы, абураліся.

Прадстаўнік «Акропаліса» Чэславас Урбанавічус сказаў, што электрычнасці па тэхнічных прычынах не было каля 10 хвілін.

«Гандлёвыя месцы не павінны былі пацярпець», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?