Гэтыя парады мы вычыталі ў папулярнай суполцы «Men’s Group» сацыяльнай сеткі Укантакце. З імі шмат хто паспрачаецца, гэта праўда.

А вы, мужчыны, якія парады можаце даць сваім жонкам? У каментах да гэтага артыкула гэта можна зрабіць ананімна, а вось жанчыны іх прачытаюць і задумаюцца над імі.

1. Не будзі яго, калі ён спіць.

2. У хаце заўжды павінна быць што есці. Голад — бацька гневу.

3. Не пярэч яму і не сцвярджай, што лепш ведаеш, чым ён.

4. Не дапякай яго. Калі ты будзеш ставіцца да яго як да караля, ён будзе ставіцца да цябе, як да каралевы!

5. Не хвалі ворагаў ягоных і не гані сяброў ягоных.

6. Не чакай ад яго немагчымага.

7. Будзь асцярожная з яго грашыма. Не хавай ад яго свае грашовыя справы.

8. Захоўвай яго таямніцы. Калі ён выхваляецца, трымай і гэта ў таямніцы.

9. Калі будзеш ўважлівая да яго просьбаў, то ён стане тваім рабом.

10. Будзь асцярожная, калі твой муж злы. У гэты момант не радуйся і не бурчы — проста будзь спакойнай і прыязнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?