Мастурбацыя — гэта калі чалавек здабывае сэксуальнае задавальненне сам адзін. Хрысціянства ананізм асуджала, грунтуючыся на прыпавесцях Старога Закону. Доўгі час бытаваў стэрэатып, што «распуста рук» вядзе да псіхічных разладаў. Ён паўстаў ад таго, што акурат нездаровыя людзі часамі здольны займацца гэтым публічна.

Цяпер медыкі адназначна трактуюць мастурбацыю як бясшкодную.
Здаецца, у той ці іншы перыяд жыцця, асабліва ў юнацтве, яе практыкуе большасць людзей, а можа быць і ўсе.
Тым не менш, гэты занятак застаецца «непрэстыжным».
«Задрот» — слова абразлівае. Мужчыны, ад прыроды ініцыятыўны бок, часцей пакутуюць ад пачуцця ўласнай непаўнавартасці пры гэтым.
Сапраўды, мастурбацыя не прыносіць ані такой асалоды, ані радасці, як сэкс удваіх.
І ў фізіялагічным, і ў духоўным сэнсе чалавеку патрэбны каханы чалавек. Наша душа патрабуе ласкі і працягу роду, дзяцей. Таму разглядайце мастурбацыю як часовы заменнік.
Але ні ў якім разе не заганяйцеся наконт мастурбацыі. Дарэчы, паводле статыстыкі, хлопцы мастурбуюць часцей за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — радзей за жанчын. Так што з часам мы квіты.

1+. Калі б не мастурбацыя, дык людзі атрымлівалі меней асалодаў. Нежанатыя мужчыны былі б больш схільныя карыстацца паслугамі прастытутак, а гэта і брыдка, і небяспечна для здароўя.

2+. Мастурбацыя прывучвае чалавека прыслухоўвацца да свайго цела, вывучаць сябе.

3+. Мастурбацыя часам дапамагае зняць стрэс, разняволіцца.

4.+ Мастурбацыя спрыяе захаванню мужчынскага здароўя. Яна — пры разумнай рэгулярнасці — падтрымлівае мужчынскі механізм у здаровым стане ў часе, калі мужчына далёка ад сваёй каханай. Пры мастурбацыі арганізм мужчыны вызваляецца ад менш жыццяздольнага насення, якія састарыліся ў насенных каналах, чакаючы сваёй чаргі.

5-. Пераважна ў мужчын існуе небяспека празмернага прызвычайвання да мастурбацыі. У занадта звыклых да ананізму мужчын зніжаецца псіхалагічная матывацыя шлюбу.

6-. Зацыкленасць некаторых падлеткаў на мастурбацыі забірае шмат часу ад сямейных і навучальных справаў і робіць іх адлюдкамі.

Карацей, усё добра ў меру і ў свой час.

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?