Глеб застаецца ў БАТЭ
Новы кантракт з барысаўскім клубам да 31 снежня 2013 года падпісаў паўабаронца Аляксандр Глеб.
Аляксандр Глеб у хатнім матчы супраць «Валенсіі» 23 кастрычніка.
Глеб у ліпені вярнуўся ў Барысаў пасля дванаццацігадовага побыту за мяжой («Штутгарт», «Арсенал», «Барселона», «Штутгарт», «Бірмінгем», Вольфсбург», «Крылы Саветаў») і паспрыяў выкананню «жоўта-сінімі» асноўных задач на сезон — заваёвы чарговага золата нацыянальнага першынства і траплянню ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.
На гэтым адрэзку, у другой палове 2012 года, Аляксандр правёў за БАТЭ 16 матчаў (6 — у чэмпіянаце краіны, 10 — у Лізе чэмпіёнаў).
31-гадовы футбаліст зараз працуе разам з камандай на клубнай базе ў Дудзінцы, а ў чацвер адправіцца з ёй на збор у турэцкі Белек.
fcbate.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ