Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 21 снежня 2012 г. № 201.

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны павышаныя на лекавыя сродкі, якія вырабляюцца рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемствам «Акадэмфарм», «Белмедпрэпараты» і сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Лекфарм». Павышэнне склала ад 6% да 20%.

Больш за ўсё сярод прэпаратаў, якія падаражэлі, антыінфекцыйных сродкаў для сістэмнага выкарыстання — 26 найменняў, лекаў, прызначаных для лячэння сардэчна-сасудзістай сістэмы — 23 найменні. Гранічныя максімальныя адпускныя цэны павышаныя на 11 найменняў проціпухлінных лекавых сродкаў і імунамадулятараў.

Падняліся цэны і на іншыя прэпараты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?