Гэтага адносна невялікага прамежку часу досыць, каб задаволіць абоіх партнёраў. А больш працяглыя «сеансы» нічога, акрамя стомы, не прынясуць. Да такіх высноваў прыйшлі амерыканскія даследчыкі.

Псіхолагі ўніверсітэта штата Пенсільванія праводзілі апытанні, а таксама ўласныя доследы. Праўда, не на сабе. Высветлілася, што для большасці людзей сяміхвіліннага сэксу досыць. Заняткі каханнем ад 7 да 13 хвілін многія называлі «пажаданымі». Аднак усё, што выходзіла за рамкі 13 хвілін, ацэньвалася, як «задоўга».

Аднак вучоныя пры гэтым адзначаюць, што больш як паўгадзінны сэкс прыносіць медыцынскі эфект. Аказваецца, у арганізме ідзе сінтэз свабодных радыкалаў, якія з'яўляюцца «захопнікамі» малекул кіслароду. Калі ўзнікае празмернасць радыкалаў, то гэта можа з'яўляцца крыніцай захворванняў. Сэкс жа іх нейтралізуе, але толькі пачынаючы з 31 хвіліны.

Зрэшты, душа сама падказвае каханым, колькі і як лашчыцца, нягледзячы на высновы навукоўцаў. А што добра для душы, тое добра і для здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?