Акцёру Жэрару Дэпард’ё шукаюць жонку ў Расіі. У якасці нявесты акцёру прапануюць кандыдатуру старшыні Савета Федэрацыі Валянціну Мацвіенку.

«Так склалася, што зараз у Жэрара няма побач каханай жанчыны, а на Русі быць бабылём — гэта гладкая дарога да п’янства і нуды. Вялікаму мастаку патрэбна вялікая муза, якая натхніць яго на новыя творчыя шэдэўры на пасадзе мастацкага кіраўніка Вялікага драматычнага тэатра», — гаворыцца ў заяве «Нацыянальнага камітэта 60».

«Ад Паўночнай сталіцы ёсць выдатная кандыдатура — вядомы піцерскі сенатар Мацвіенка Валянціна Іванаўна», — кажуць яны.

«Нацыянальны камітэт 60» быў створаны пецярбургскімі грамадскімі дзеячамі для святкавання 60-годдзя Уладзіміра Пуціна. Аднак пасля таго, як юбілей прайшоў, камітэт не быў распушчаны, а працягвае выступаць з арыгінальнымі ініцыятывамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?