Пра гэта ў інтэрв’ю «СБ» паведаміў старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.

Валянцін Шаеў.

Валянцін Шаеў.

«Якая можа быць палітычная падаплёка, калі гаворка ідзе пра банальныя фінансавыя злачынствы? Ухіленне ад выплаты падаткаў, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, падробка дакументаў. Настолькі відавочныя склады, што пра якую-небудзь палітыку няма чаго і разважаць», — заявіў старшыня СК. Ён таксама расказаў, што, паводле дадзеных следства, ад сваіх незаконных дзеянняў у перыяд 2006—2011 гг. абвінавачаныя атрымалі прыбытак, які вылічваецца мільярдамі рублёў. «Цяпер папярэдняе следства скончанае, абвінавачаныя і іх прадстаўнікі знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы», — адзначыў Шаеў.

Як паведамлялася, усяго па справе былога старшыні назіральнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі праходзяць 8 абвінавачаных. Што да самога Кацарэнкі, то ён абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а таксама ў тым, што падаваў прыватным кампаніям падробленыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму ілжэпрадпрымальніцкіх структур — рэзідэнтаў Расіі і Вялікабрытаніі. Уладзіслаў Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012. У дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, а на маёмасць накладзены арышт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?