Прэм’ер-міністр і кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Сербіі Івіца Дачыч распарадзіўся правесці расследаванне і выявіць асоб, адказных за ўзнікненне няёмкай сітуацыі.

Некалькі дзён таму ён быў госцем тэлеперадачы. Прэм’ер даваў інтэрв’ю і не ведаў, што яно арганізавана ў рамках папулярнага шоу «Місія невыканальная», якое выходзіць у эфіры сербскага забаўляльнага тэлеканала Pink. Пытанні палітыку задавала не прафесійная тэлевядучая, а былая фотамадэль часопіса «Плэйбой», на якой не аказалася сподняй бялізны.

Прэм’ер-міністр, пабачыўшы гэта, паводзіў сябе стрымана, але за яго рэакцыяй на правакацыйныя паводзіны суразмоўніцы сачыла схаваная камера.

Дарэчы, анонс тэлешоу, якое пакуль не выпушчана ў тэлеэфір, быў размешчаны на партале Youtube ў аўторак і з таго часу набраў больш за 2 мільёны праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?