Усмешачку! Аляксандр Аверкаў.
Воўк Вова ў руках Аляксандра Купрыянава, які агучваў цацку пасля Аверкава. Фота tut.by
Дачка Аверкава ў эфіры.
Асобу Аляксандра Аверкава чарговы раз узгадалі пасля таго, як ён засвяціўся на кастынгу Грамадскага тэлебачання Расіі. «Наша Ніва» сабрала пяць фактаў пра аднаго з самых афіцыёзных тэлевядучых краіны.
Першы твар АНТ
Аверкаў нарадзіўся ў студзені 1960 года ў гарадку Аркадак Саратаўскай вобласці.Па адукацыі ён акцёр драматычнага тэатра і кіно — закончыў тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна.
Падчас эфіраў «Контураў» часам здаецца, што ён пераігрывае — такімі ненатуральнымі выглядаюць некаторыя жэсты і пафасная інтанацыя.
Аверкаў з’явіўся на АНТ з першага дня працы канала. Першы выпуск «Нашых навінаў» пачаўся з ягоных словаў. Ён праанансаваў першы сюжэт — пра тое, што ў адным з дамоў Мінска адбылася ўцечка ртуці.
Аўтарам гэтага матэрыялу была Кацярына Кібальчыч — цяперашняя карэспандэнтка расійскага Першага канала і аўтарка фільма праПлошчу-2010 .
«Нашы навіны» пачалі весці па чарзе чацвёра
Агучваў Ваўка Вову
Аляксандр Аверкаў, хоць і нарадзіўся ў Расіі, але з тых вядучых, хто здольны падтрымаць размову на беларускай мове. Так зусім нядаўна госцем ягоных «Контураў» быў новы міністр культуры Барыс Святлоў. З госцем журналіст размаўляў
Яшчэ да АНТ Аляксандр Аверкаў агучваўпа-беларуску на БТ розныя спартовыя дакументальныя фільмы. Таксама голасам Аверкава гаварыў папулярны герой «Калыханкі» — Воўк Вова.
Заснавальнік «Белай Русі»
Аляксандр Аверкаў не вельмі імкнуўся захоўваць журналісцкі нейтралітэт.
У чэрвені 2007 ён разам з паэтам Уладзімірам Карызнам, барацьбітом Аляксандрам Мядзведзем Аверкаў удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе мінскай арганізацыі «Белай Русі».
Аверкаў таксама з’яўляецца адным з любімых вядучых Аляксандра Лукашэнкі. У 2006 журналіст быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны, а ў 2010 атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры. У той самы Лукашэнка асабіста павіншаваў Аверкава з паўвекавым юбілеем. Потым вядучы, як сам прызнаваўся, «доўга не мог прыйсці ў сябе».
Аверкаў служыў верна.
Падчас мінулай Плошчы 2010 ў эфіры АНТ ён перадаў: «Спецслужбы атрымалі інфармацыю, што ў двух аўтобусах апазіцыі знаходзяцца выбуховыя рэчывы і прыстасаванні. Пры спробе праверыць аўтобусы натоўп іх атачыў і накінуўся на супрацоўнікаў спецслужбаў».
Гэта, як вы зразумелі, пра зверскае збіццё кандыдата ў прэзідэнты Някляева і захоп ягонага гукаўзмацняльнага абсталявання. Выбуховыя рэчывы ніхто не знайшоў, вядома. Думаеце, Аверкаў прынёс у эфіры прабачэнні з падман?
Варта таксама заўважыць, што ў «чорны спіс» Еўрасаюза вядучы не трапіў.
Лонданскі студэнт
Гэта цяпер Аверкаў сабраўся ў Маскву, а летась яго імя звязвалі з Лонданам. Брытанская ВНУ Magna Carta College Oxford уручыла гранты на навучанне ў Оксфардзе па праграме МВА вядомым беларускім персонам. Сярод іх былі двойчы срэбны прызёр лонданскай Алімпіяды Аляксандра Герасіменя і… Аляксандр Аверкаў.
Зрэшты,
курс дыстанцыйны, таму пераязджаць у Лондан Аверкаву было не трэба.
Творчая сям’я
У творчай сферы, апроч Аверкава, працуюць і яго жонка, і яго дачка.
Жонка Анжаліка абараніла кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве ў галіне экранных мастацтваў.А вось дачка Вольга, якая мае падвойнае прозвішча
Яе можна ўбачыць у прагнозах надвор’я наУ анкеце Вольгі ў сацыяльных сетках пазначана, што яна бярэ ўдзел і ў праектах АНТ.«РТР-Беларусь» і ВТВ.





