9 лютага, а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы стартуе пілотны праект «Гадзіна мастацтва».
Гэтым разам юныя творцы з Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і студыі выяўленчага мастацтва Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пасля экскурсіі па выстаўцы «Сустрэчы з Гофманам» і эксклюзіўнага прагляду мультыплікацыйнага фільма атрымаюць магчымасць стварыць сваю мастацкую работу, прысвечаную Эрнсту Тэадору Вільгельму Гофману і яго творам.

Акцыя адбудзецца ў рамках Міжнароднага выставачнага праекта «Гафманіяна», што ўжо на працягу 7 гадоў яднае аматараў творчасці пісьменніка: у выстаўках прынялі ўдзел больш за 90 мастакоў, каля 1000 работ жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, інсталяцый, аўтарскіх лялек адлюстроўвалі пераборлівую, мудрагелістую натуру Фантазуса, галоўнага героя твораў пісьменніка.

«Гадзіна мастацтва» ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы дапаможа адкрыць новыя імёны таленавітых аўтараў і далучыць іх да вялікай кампаніі творцаў з розных краін. Створаныя падчас акцыі работы будуць экспанавацца на радзіме Гофмана, у Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?