У першым туры згуляюць: БАТЭ — «Дынама» (Мінск), «Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ», «Нафтан» — «Шахцёр», «Белшына» — «Дынама» (Брэст), «Нёман» — «Славія», «Дняпр» — «Гомель».

Стартуе нацыянальнае першынство 30–31 сакавіка, апошні тур запланаваны на 1 снежня, скончыцца першынство, з улікам пераходных матчаў, 8 снежня.

Матчы другога тура заплавананыя на 6–8 красавіка: «Дынама» Брэст — «Шахцёр», «Гомель» — «Нафтан», «Тарпеда-БелАЗ» — «Дняпро», «Дынама» Мінск — «Мінск», «Славія» — БАТЭ, «Белшына» — «Нёман».

Нагадаем, што ў чэмпіянаце возьмуць удзел 12 клубаў, яны згуляюць у два колы (22 туры, апошні тур - 1 верасня), а потым будуць разбітыя на дзве шасцёркі, якія таксама згуляюць паміж сабой у два колы (10 тураў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна