У Беларусі чыстая купля наяўнай і безнаяўнай валюты з боку насельніцтва ў студзені 2013 года знізілася да 78,1 млн. даляраў у параўнанні з 263,4 млн. даляраў у снежні 2012 года.
Такія звесткі паведамілі ў Нацыянальным банку.

У прыватнасці, у студзені 2013 года насельніцтва прадало 583,1 млн. даляраў наяўнай валюты (на 8,3% больш, чым у снежні 2012 года), купіла — 606,1 млн. даляраў (на 15,8% менш).

У выніку чысты попыт па наяўнай валюце з боку насельніцтва склаўся ў памеры 23 млн. даляраў (супраць 181,3 млн. даляраў у снежні 2012 года).

Аб'ём продажу насельніцтвам безнаяўнай валюты ў студзені склаў 39,6 млн. даляраў (у 1,7 разу больш чым у снежні), купіла насельніцтва 94,8 млн. даляраў (на 10,3% менш).

У выніку попыт на безнаяўную валюту на чыстай аснове склаў 55,1 млн. даляраў (82,2 млн. даляраў у снежні 2012 года).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?