Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў паведамляе пра рэзкае павелічэнне колькасці ўцекачоў у суседніх краінах. Штодня Сірыю пакідаюць каля пяці тысяч чалавек, падлічыла арганізацыя.

Паводле УВКБ, прыблізна 800 тысячаў сірыйцаў папрасілі прытулку ў іншых краінах з моманту пачатку канфлікту два гады таму.

У сваю чаргу Дзіцячы фонд ААН заяўляе пра недахоп вады ў Сірыі. Дэфіцыт чыстай вады павялічвае рызыку заражэння дзяцей рознымі хваробамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?