Інтэрнэт-актывісты абвясцілі кампанію да Міжнароднага дня роднай мовы. Ахвотным прапануецца «незнарок» забыцца ці дэманстратыўна пакінуць кніжку на беларускай мове ў грамадскім транспарце, а здымкі закінуць у сацыяльныя сеткі.

У абвестцы, апублікаванай суполкай Арт Сядзіба гаворыцца: «21 лютага вазьміце з сабою кнігу на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ і пакіньце яе ў метро, аўтобусе, трамваі ці любым іншым грамадскім транспарце ў любым кутку Беларусі. Калі вы ўбачыце ці самі пакінеце кнігу, то фоткайце яе».

Сфатаграфаваную пабачаную ці пакіную кнігу прапануецца публікаваць у альбоме Вконтакте, даслаць на паштовую скрыню ці апублікаваць у twitter, instagram, vk, facebook ды іншых сетках з хэштэгам #mova21.

Паводле арганізатараў, кампанія заахвоціць людзей да чытаньня беларускамоўнай літаратуры і ўвогуле прыцягне ўвагу да стану беларускай мовы ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?