Ён спаслаўся на канфідэнцыйную інфармацыю. Паводле яе, два месяцы таму ў прэзідэнта Венесуэлы адбылася смерць галаўнога мозга, а днямі яго адключылі ад апарата штучнага дыхання.
Гільерма Кочас сцвярджае, што кубінскія ўлады рабіць гэта не хацелі, таму Чавэса прывезлі з Гаваны ў Каракас.

Панамскі дыпламат прагназуе вельмі хуткае правядзенне ў Венесуэле новых прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, Уга Чавэс на працягу двух месяцаў праходзіў на Кубе лячэнне пасля анкалагічнай аперацыі. За гэты час яго ніводнага разу не паказалі па тэлебачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?