У дзіцячым лягеры «Зубраня» адкрылася ваенна‑спартовае сьвята «Афіцэры КДБ — дзецям».

У прывітальным слове на ўрачыстым адкрыцьці мерапрыемства намесьнік старшыні КДБ генэрал‑маёр Пётра Трацьцяк заявіў, што гэта традыцыйная акцыя, якая прымеркаваная да 90‑годьдзя з дня стварэньня органаў ВЧК — КДБ, 130‑годзьдзя з дня нараджэньня стваральніка органаў дзяржбясьпекі Фэлікса Дзяржынскага.

Пётра Трацьцяк падкрэсьліў, што сёньня КДБ — «асноўная спэцслужба, якая гарантуе бясьпеку дзяржавы, займаецца выведкай, контарвыведкай, барацьбой з тэрарызмам, абаронай канстытуцыйнага ладу, гарантаваньнем эканамічнай бясьпекі дзяржавы і барацьбой з карупцыяй у грамадзтве».

Ад імя кіраўніцтва КДБ П. Трацьцяк уручыў лягеру памятную кнігу пра гісторыю органаў дзяржбясьпекі Беларусі, а таксама вымпел з сымболікай КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?