Беларускі тэлеканал «БелМузТВ» не будуць закрываць за дэманстрацыю парнаграфічнага роліка ў мінулую суботу, паведаміў прадстаўнік Міністэрства інфармацыі.
«Тэлеканалу будзе вынесена афіцыйнае папярэджанне», — сказаў суразмоўца.
Сродак масавай інфармацыі, у адпаведнасці з заканадаўствам, можа быць закрыты пры наяўнасці некалькіх папярэджанняў на працягу года.
Таксама, па словах прадстаўніка міністэрства, спецыялісты зробяць экспертнае заключэнне прадэманстраванага роліка і прадставяць яго ў праваахоўныя органы, што вядуць расследаванне крымінальнай справы па гэтым факце.





