Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч абрана старшынёй асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборду», паведамляе БелТА.

Апроч абраньня новага старшыні, на ўстаноўчай канфэрэнцыі адбылося ператварэньне гарналыжнай фэдэрацыі ў асацыяцыю. Заснавальнікамі асацыяцыі выступілі 10 арганізацый.

У звароце да дэлегатаў канфэрэнцыі Н. Пяткевіч выказала падзяку за вылучэньне яе кандыдатуры на кіраўнічы пост. «На мой погляд, горныя лыжы і сноўборд — адзін з самых відовішчных і цікавых відаў спорту, ‑‑ сказала яна.‑ Яны ўключаюць спорт найвышэйшых дасягненьняў, масавы спорт і адпачынак, турызм і прыбытковы бізнэс. На гэтых напрамках і павінна засноўвацца дзейнасьць нашай асацыяцыі».

У Беларусі, якая зьяўляецца краінай з раўнінным ланшафтам, маюцца, тым ня менш выдатныя ўмовы для разьвіцьця гарналыжнага спорту, адзначыла Натальля Пяткевіч. «У нас ёсьць нямала гарналыжных баз добрага ўзроўню, уключаючы «Чырвоную паляну» ў Сочы. Не выкарыстоўваць іх патэнцыял злачынна», сказала яна.

Дагэтуль абавязкі старшыні фэдэрацыі гарналыжнага спорту і сноўборду выконваў Уладзімер Трафіменка. А на зімовай Алімпіядзе-2006 беларусы ня бралі ўдзелу ні ў гарналыжных спаборніцтвах ні ў сноўбордзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0