Паводле апошніх даследаванняў Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса, жанчыны часцей аддаюць перавагу мужчынам з 10-ці дзённым шчаціннем, чым паголеным, піша Nature World News. Характэрна: барада рабіла мужчыну прывабным у вачах і жанчын, і мужчын. У прыватнасці, яна звязвалася з добрымі бацькоўскімі навыкамі.

У даследаванні прымала ўдзел 351 гетэрасексуальная жанчына і 177 гетэрасексуальных мужчын. Усім ім паказалі 10 фотаздымкаў мужчын з рознай «расліннасцю» на твары. Што тычыцца чыста паголеных асоб, то жанчыны ацанілі іх горш за ўсё, а мужчыны — трохі лепш, чым асоб з нязначным шчаціннем.

Пры гэтым патрабавалася ацаніць фота па наступных характарыстыках: здароўе, мужнасць, прывабнасць, бацькоўскія навыкі. Навукоўцы, якія праводзілі эксперымент, таксама ўлічвалі, калі жанчына прымала кантрацэптывы, і яе менструальны цыкл. Гэтыя паказчыкі наўпрост могуць уплываць на выбар.

Трэба сказаць, што яшчэ ў 2008 годзе брытанскія спецыялісты ўстанавілі, што для жанчын мужчына са шчаціннем уяўляўся ідэальным партнёрам для кароткачасовых і доўгачасовых адносін. Пры гэтым барада рабіла мужчыну больш суровым, мужным і агрэсіўным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?