Рэальных ветэранаў на нагах засталіся адзінкі, аднак парады поўняцца ветэранамі фальшывымі, якія ў вайну былі дзецьмі.

Рэальных ветэранаў на нагах засталіся адзінкі, аднак парады поўняцца ветэранамі фальшывымі, якія ў вайну былі дзецьмі.

8 і 9 мая ААН, адным з сузаснавальнікаў якой з’яўляецца Беларусь, адзначае Дні памяці і замірэння пагінулых у Другой сусветнай вайне. І гэта адзіны магчымы здаровы фармат адзначэння гэтай даты.

На фоне любых амерыканскіх ці заходнееўрапейскіх адзначэнняў канца Другой ці Першай сусветных войнаў

наш постсавецкі «Дзень перамогі» — гэта рэлігійны культ, дзіўны постмадэрнісцкі ідэалагічны кастыль для безыдэйных аўтарытарных рэжымаў.

Глядзіце, усе прыкметы ў наяўнасці: святая дата, святая недатыкальнасць міфу (не дапускаецца наймешы сумнеў у святасці маршала Жукава ці партызанаў-НКВДыстаў), пампезны і нязменны цырыманіял, элементы культу продкаў, капішчы-свяцілішчы ў кожным мястэчку, куды маладыя перад вяселлем прыносяць рытуальныя ахвяры. «Идёт война народная — священная война».

Культ азначае ірацыянальнасць і табу на аналіз і крытыку. І вось мы бачым, як нават адэкватныя і разумныя людзі часам зрываюцца ў істэрыку ў адказ на ўсяго толькі трошкі правакатыўны загаловак у блогу.

Міф аб «вялікай перамозе» — апошняя саломіна, на якой трымаецца лукашэнкаўская ідэалогія.

Больш нічога прапанаваць яна беларускаму грамадству не можа. Заходнерусізм, еўразійства, праваславізм ці антыглабалізм сярод беларусаў аднолькава непапулярныя, а прыняцце рэжымам беларускай нацыянальнай ідэі ці якогась паланафільскага літвінізму будзе аўтаматычна азначаць спыненне спонсарства з боку Крамля.

Ну, а з Другой сусветнай у кожнага звязана нешта сямейнае і трагічнае, дый адпаведная апрацоўка свядомасці людзей, якія самі гэтай вайны не бачылі, ідзе яшчэ з брэжнеўскіх часоў. Таму гэтаю тэмай грамадства зачапіць куды прасцей.

Святкуюць кожны год як юбілей, як у апошні раз — што ў Мінску, што ў Маскве, дзе на Краснай плошчы зноў парад з дзясяткамі адзінак тэхнікі. Выключна з уласных палітычных меркаванняў кіраўнікі нашых краінаў год ад года піярацца на старых народных ранах.

З савецкім міфам пра «Дзень пабеды» трэба рашуча змагацца, бо ён абражае памяць аб той велізарнай трагедыі, якой была вайна, ператварае яе ў кіч і мілітарызаваную карыкатуру.
Супакойцеся, вайна амаль 70 гадоў як скончылася, Нямеччына нам даўно не вораг. Наш вораг стаіць на трыбуне і даказвае, што, раз у Другой сусветнай палажылі мільёны людзей, значыць, ён павінен кіраваць краінай, пакуль яму не надакучыць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?