Verbum Nobile («Слова гонару») Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы тэатра «Галерэя», якая прайшла 30 мая ў Палацы прафсаюзаў, сабрала менавіта тую публіку, на якую і разлічвалі стваральнікі. На спектаклях Опернага рэдка можна было ўбачыць людзей настолькі рознага веку і статусу: ад студэнтаў-хіпстараў да сталых аматараў акадэмічнай музыкі.

Магчыма, пастаноўшчыкі знайшлі ключык да патэнцыйнай аўдыторыі: камедыйная опера ў адным акце, напісаная беларусам, з дынамічным сюжэтам
у суправаджэнні камернага аркестра. Магчыма, такія пастаноўкі змогуць прывесці «латэнтную» аўдыторыю акадэмічнага мастацтва ў тэатр.

Варта заўважыць, што «Слова гонару» ставілася ў Беларусі ўпершыню, хаця спектакль ад 1861 года з’яўляецца на еўрапейскіх сцэнах. Наступныя паказы оперы адбудуцца 5 чэрвеня ў мінскім Палацы прафсаюзаў, а таксама 20 чэрвеня ў гродзенскім Тэатры лялек.

Камедыйная опера «Слова гонару» — гэта гісторыя кахання шляхціча Станіслава і дачкі памешчыка Лагоды
— бацька дзяўчыны паабяцаў аддаць яе замуж за іншага, замацаваўшы гэтае рашэнне «Словам гонару» шляхты. Яе пастаноўку ў Беларусі спрадзюсаваў прадпрымальнік Аляксандр Чахоўскі, які працуе ў сферы ІТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?