Журналісты ўбачылі карціну раней і падзяліліся ўражаннямі.
Фільм зняты паводле аднайменнага рамана Макса Брукса і ў арыгінале называецца «Сусветная вайна Z». Сюжэт вельмі просты і нават кананічны. На зямлі ў геаметрычнай прагрэсіі распаўсюджваецца невядомы вірус, людзі ператвараюцца ў зомбі і пачынаюць забіваць усё жывое. У свеце пануе хаос — здаецца, не засталося на планеце месца, дзе можна адчуць сябе ў бяспецы. Хіба што ў адкрытым моры… Галоўны герой Джэры Лэйн, якога грае Брэд Піт, — следчы ААН у адстаўцы. Зразумела, паводле законаў жанру, менавіта яму даверана знайсці супрацьяддзе і выратаваць чалавецтва ад гібелі.
«Бесперапынны экшн не дае расслабіцца і пастаянна трымае ў напружанні. Рэжысёру ўдалося пазбегнуць зацягнутасці, якой цяпер грашаць многія стужкі. Карціна пачынаецца як дзясяткі іншых
Усе гэтыя мілыя штампы такіх жанраў накшталт
Прэм’ера фільма ў Мінску адбудзецца 27 чэрвеня. Яго можна будзе ўбачыць у кінатэатрах «Мір», «Бярэсце», «Цэнтральны» і «Салют».





