Другая віцэ-міс Наталля Башура - go-go-танцорка.

Грошы не патыхаюць.

Міс Дружба Кацярына Войтус - стрыптызёрка. Яе персанальная старонка ёсць на сайце striptiz.by.

Кацярына Войтус на сцэне не навічок.

Кацярына Войтус на сцэне не навічок.

Дзяўчаты не робяць уражання шчаслівых.

Аж дзвюх канкурсантак дала скандальная клуб-група E.b.a.s.h.

Вольга Кісялёва, Анжаліка Ціхановіч з'яўляюцца ўдзельніцамі правакацыйнага квартэта E.b.a.s.h, творчасць якога можна пабачыць на дадзеным фота.

Вольга Кісялёва - на другім плане.

Фоты начнога жыцця Міс Мінск таксама выклікалі ажыятаж.

Грудзі будучай Міс Мінск цалуе невядомы метрасэксуал.

Руку пераможцы цалуе намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Карпенка.

Канфуз: журналісты раскапалі, што не толькі пераможца выступала ў сумнеўных шоу.

— Мы былі ў шоку! Шэраг пераможцаў і ўдзельніц — знаёмыя асобы, якія працуюць у go-go і стрыптыз, — канстатаваў топ-мэнэджар аднаго з мінскіх клубаў. — Пераможца — пастаянная госця клубаў, і на фотах яе часта можна бачыць у кампаніі розных мужчын.

Другая віцэ-міс Наталля Башура — go-go-танцорка.
У сеціве ёсць яе фоты з грашыма ў майтках.
«Міс Дружба» Кацярына Войтус — стрыптызёрка.
Яна працуе ў начных клубах і на прыватных заказах. Яе персанальная старонка ёсць на сайце мінскіх стрыптыз-паслуг. Там Войтус фігуруе як Каці.
Удзельнічалі ў фінале конкурсу і іншыя выканаўцы запальных танцаў — Крысціна Іллюк, Вольга Кісялёва, Анжаліка Ціхановіч. Дзве апошнія з’яўляюцца ўдзельніцамі правакацыйнага квартэта E.b.a.s.h, што гастралюе па клубах.
Ціхановіч таксама — першаадкрывальніца «топлес-дыджэінгу».
У многіх краінах фрывольныя фоты — дастатковая падстава, каб дыскваліфікаваць удзельніцу.
Між тым у Беларусі, такое ўражанне, канкурсантак падбіралі ў вядомых установах.
У многіх інтэрнаўтаў адэкватнасць арганізатараў конкурсу выклікала пытанні. Пагатоў што фіналістак вазілі да кіраўніка дзяржавы.
Прыём з удзелам гарадскіх уладаў, а таксама шэфаў дзяржаўных тэлеканалаў прайшоў увечары 28 чэрвеня.
Як расказала інтэрнэт-газеце «Салiдарнасць» адна з прысутных там канкурсантак, былі запрошаны каля дзесяці дзяўчат.

— Некаторыя не хацелі прыязджаць. Але гэта была абавязковая праграма — адмоваў не прымалі.

Пасля прыёму, дзе прысутнічаў і хлопчык Коля, многія паехалі на працу — па клубах, — падзялілася яна.

Арганізатарамі, нагадаем, з’яўляліся Мінгарвыканкам (намеснік старшыні, ён жа шэф Кампартыі, Ігар Карпенка віншаваў пераможцу і цалаваў ёй ручку), а таксама тэлеканал СТВ і Нацыянальная школа прыгажосці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру