Трагедыя здарылася ў Радаме — гэта цэнтральная частка Польшчы. У суботу, падчас міжнароднага сьвята авіяцыі, у паветры сутыкнуліся два самалёты. На вачах тысячаў гледачоў загінулі двое лётчыкаў, чальцоў акрабатычнай групы «Жалезны». Прычынай выпадку была, верагодней за ўсё, памылка пілёта. На месцы выпадку працуе адмысловая камісія, каб выясьніць прычыны здарэньня.

Гэта трагедыя для ўсяго асяродзьдзя лётчыкаў, цяжка нават гаварыць пра яе — кажа Адам Сікора, кіраўнік тэарэтычнага шкаленьня Аэраклюбу ў Пшылепе.

А.Сікора: Гэта нашы калегі. Цяжка нават нешта казаць пра такую трагедыю. Я бачыў, як яны трэніраваліся — вельмі старанна, разьлічвалі кожны сантымэтар. Я не магу паверыць, што два самалёты сутыкнуліся такім трагічным чынам. Яны вучыліся цэлымі гадамі. Цяжка сказаць, хто зрабіў памылку. Трэці пілёт уратаваўся, ён нам раскажа, як усё выглядала ў паветры. Мы ня ведаем, што насамрэч сталася, чаму здарыўся выпадак.

З‑за трагічнага здарэньня ўсе авіяпаказы ў Радаме былі адмененыя.

Польскае радыё для замежжа

Глядзі яшчэ:
Фотагалераэя на Gazeta.pl
Відэа на YouTube

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0