Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікалас Мадура Морас прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.

У праграме візіту Мадуры запланаваны афіцыйныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Бакі «абмяркуюць увесь спектр беларуска-венесуэльскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва, падрабязна спыняцца на рэалізацыі сумесных праектаў і перспектыўных напрамках ўзаемадзеяння ў розных сферах», — паведамляе БелТА.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс, які памёр 5 сакавіка 2013 г., наведваў Беларусь пяць разоў: у 2006, 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах. Лукашэнка Венесуэлу тройчы.

Мадура быў абраны прэзідэнтам 14 красавіка 2013 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна