Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Ноччу, з 1 на 2 ліпеня, на хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запруддзе (Валожынскага раёна) здарыўся пажар. Месца вядомае тым, што там адбываюцца гучныя фэсты «Пікнік», «Вольнае паветра» ды інш.

Пра тое, што гарыць дах дома, выратавальнікам паведамілі суседзі.

— Загарэўся другі паверх, — кажа старшы інжынер Валожынскага дзярпажнагляду Віталь Маршалок. — Мужчына паліў у печы і пакінуў яе без нагляду. З-за гэтага і пачаўся пажар.

Мужчына, які адзін жыве ў доме, не пацярпеў.

Мясцовыя жыхары расказалі, што хутар значна пацярпеў ад гэтага пажару.

У Шаблях праводзяцца розныя музычныя фестывалі. Стварыў хутар былы дырэктар NRM, заснавальнік агенцтва «Лінія гуку» Уладзімір Шаблінскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?