На Гарадзеншчыне два гарады адзначаць круглыя даты: Шчучын 470‑годзьдзе, а Слонім 755‑годзьдзе ад дня заснаваньня.

Да сьвята прывядуць у парадак цэнтральныя часткі гэтых двух гарадоў, дзе адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, аўтавакзалы. У цэнтры Шчучына аднаўляецца разбураная ў 60‑х гадах мінулага стагодзьдзя вежа‑гадзіньнік. Вежа будзе сягаць 8 м у вышыню. Збудуюць яе з чырвонай цэглы. Гадзіньнік замовілі ў Маскве, ён будзе чатырохбаковым. Да друку падрыхтаваная кніга, прысьвечаная гісторыі гораду і раёну. У Слоніме даводзяць да ладу цэнтральны сквэр, над якім працуюць спэцыялісты з Баранавічаў. Тут ўжо выклалі пліткай ходнікі, а праз Шчару перакінулі новы мост.

Акрамя ўсяго Слонім ды Шчучын атрымаюць яшчэ па адным падарунку — на радзіме Мілінкевіча ўсталююць бронзавага, а ў горадзе над Шчарай меднага Леніна. Дзеля гэтага з чорнага мармуру вырабілі навюткія п’едэсталы. На Гарадзеншчыне гэта ня першы выпадак вяртаньня правадыра сусьветнага пралетарыяту на гарадзкія плошчы. Так, у 1998 г. рыхтуючы да 200‑гадовага юбілею Адама Міцкевіча ў Наваградку спачатку зьнесьлі стары помнік Леніну, а потым у іншым месцы гарадзкой плошчы ўсталявалі бюст Ільічу. Вырабілі яго на «дабраахвотныя» ахвяраваньні прадпрымальнікаў.

Паводле BulletinOnline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0