Тэлеканал СТВ зняў трансляцыю фінальнага шоу конкурсу «МісМінск-2013 ». Конкурс, які абыйшоўся ў 230 тысяч даляраў, павінен быў транслявацца 6 ліпеня ў 20.10. Замест яго тэлеканал паказаў канцэрт «Алег Молчан збірае сяброў».
Нагадаем, самая прыгожая дзяўчына Мінска была абраная 27 чэрвеня. Карона пераможцы дасталася
Да гэтага часу ніхто з арганізатараў конкурсу — а гэта тэлеканал СТВ, Мінгарвыканкам і Нацыянальная школа прыгажосці — афіцыйна не пракаментаваў скандал.На днях у інтэрнэце быў размешчаны відэаролік з кастынгу конкурсу, з якога вынікае: арганізатары ведалі, што некаторыя якія прайшлі ў фінал дзяўчыны зарабляюць эратычнымі танцамі, і нават прасілі іх выканаць адзін з такіх танцаў падчас адбору.





