Аператар сотавай сувязі стандарта GSM СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" аб'явіў аб пачатку падключэння абанентаў на нумары з новым занальным кодам сеткі 33.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі, на гэты момант новыя абаненты "МТС" могуць атрымаць нумары з дыяпазону 6000000-6299999, якія маюць новы занальны код 33.

Аператар сотавай сувязі звяртае ўвагу абанентаў на тое, што з увядзеннем новай нумарацыі скарочаны сямізначны набор для ажыццяўлення галасавых выклікаў і адпраўкі SMS-паведамленняў унутры сеткі "МТС" захоўваецца.

Скарочаны сямізначны набор нумару захоўваецца для адпраўкі MMS-паведамленняў іншым абанентам "МТС", нумары якіх маюць той жа занальны код, што і нумар абанента-адпраўніка, гэта значыць з зоны 29 у зону 29 і з зоны 33 у зону 33.

Для адпраўкі MMS-паведамлення абаненту "МТС", нумар якога мае іншы занальны код (з зоны 29 у зону 33 або з зоны 33 у зону 29) неабходна ўказваць нумар абанента ў нацыянальным фармаце: 8 (033) ХХХХХХХ, або міжнародным: +375 (33) ХХХХХХХ, дзе ХХХХХХХ - сямізначны нумар абанента "МТС".

Пры ажыццяўленні плацяжоў неабходна ўказваць атрымальніка плацяжу - СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і сямізначны абаненцкі нумар. Указанне кода зоны (29 або 33) для ажыццяўлення плацяжу не патрабуецца. Пры атрыманні квітанцыі неабходна таксама звяртаць увагу на карэктнае ўказанне атрымальніка плацяжу - СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?