Пацярпелыя ў аўтамабільнай аварыі ва Украіне беларускія дзеці сёння раніцай адпраўленыя медыцынскім транспартам з Брэста ў Мінск, паведамілі ў Брэсцкай дзіцячай абласной
бальніцы.

Такое рашэнне было прынята напярэдадні па просьбах бацькоў мінскіх школьнікаў і ўзгадненні паміж упраўленнямі аховы здароўя. Да таго ж стан пацярпелых у ДТЗ дзяцей на пяты дзень пасля трагедыі дазваляе іх транспартаваць бліжэй да дома.

Да цяперашняга часу ў Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы знаходзіліся трое юных пацыентаў. Найбольшыя асцярогі ў спецыялістаў выклікала стан дзяўчынкі 2001 года нараджэння, якая атрымала ў выніку аварыі чэрапна-мазгавую траўму.
Яе транспартавалі на рэанімабілі ў суправаджэнні мамы. Яшчэ адну дзяўчынку і хлопчыка 15 і 14 гадоў у суправаджэнні медыцынскіх работнікаў даставяць у карэце хуткай медыцынскай дапамогі. Далейшае лячэнне хлопцы будуць праходзіць пад наглядам спецыялістаў лячэбных устаноў Мінска.

Трагедыя на аўтадарозе Даманава — Ковель адбылася 11 ліпеня каля 7.30 раніцы. За 30 км ад Ковеля сутыкнуліся турыстычны аўтобус, які перавозіў дзіцячы харэаграфічны калектыў з Мінска на балгарскі курорт «Чарнаморац», і рэйсавы аўтобус, які ехаў з Луцка ў Шацк. У выніку лабавога сутыкнення загінулі 8 чалавек, у тым ліку абодва кіроўцы, 12-гадовы беларускі хлопчык і пяцёра пасажыраў — грамадзян Украіны. Каля 30 чалавек пацярпелі. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?