Белстат апублікаваў дадзеныя аб ураджайнасці збожжа па раёнах Беларусі за 2012 год.
Лідары апярэджваюць аўтсайдараў больш чым утрая! Поспех дасягаецца за кошт буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — напрыклад, «Сноў» у Нясвіжскім раёне.
Надзвычай істотны і геаграфічны фактар: урадлівасць глебаў і кліматычныя ўмовы.
Найлепшыя раёны Віцебшчыны адстаюць ад найгоршых раёнаў Гродзеншчыны.
Самыя ўраджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)
1) Нясвіжскі — 64,5 ц
2) Гродзенскі — 62,8 ц
3) Бераставіцкі — 57,3 ц
4) Мастоўскі — 56,1 ц
5) Карэліцкі — 51,8 ц
6) Клецкі — 51 ц
7) Мінскі — 50 ц
Найменш ураджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)
1) Браслаўскі — 18,5 ц
2) Расонскі — 19,3 ц
3) Гарадоцкі — 19,9 ц
4) Ушацкі — 20,3 ц
5) Сенненскі — 21 ц
6) Шумілінскі — 21,3 ц
7) Акцябрскі — 23,1 ц
0
0
0
0
0
0