Паходжанне з царскай дынастыі
Маці Вахтанга Кікабідзэ — спявачка Манана Баграціёні паходзіць са старажытнага грузінскага роду
Філармонія і Іў Мантан
Вахтанг Кікабідзэ кінуў школу ва ўзросце 14 год, пасля чаго вырашыў займацца музыкай. Аднак філармонія спевака забракавала — сваім занадта хрыплым голасам ён вельмі нагадваў заходніх спевакоў, якія ў тыя часы савецкай уладай, мякка кажучы, не віталіся. Аднак усё змяніў выхад на савецкія экраны фільма «Спявае Іў Мантан». Каласальны поспех карціны прымусіў мясцовую філармонію адшукаць свайго Мантана, якім у выніку стаў Кікабідзэ.
Па мянушцы Буба
Ва ўсіх фільмах Георгія Данэліі, дзе грае Вахтанг Кікабідзэ, ягонае імя пазначана як «Буба» — менавіта так называюць артыста блізкія сябры. Поспех фільма «Міміно» прывёў да таго, што зараз кавярня з такой назвай ёсць амаль ва ўсіх вялікіх гарадах былога Савецкага Саюза. А загалоўная песня з фільма за савецкім часам выходзіла на мініяцюрнай кружэлцы, якая прымацоўвалася да віншавальнай паштоўкі.
Адмовіўся ад расійскага ордэна
Падчас
«Я з вялікай павагай і сімпатыямі стаўлюся да народа Расіі, але не магу прыняць Ордэн пасля тых дзеянняў, якія РФ апошнім часам праводзіць супраць Грузіі», — сказаў тады спявак, які стаў персонай
Тады многія прадстаўнікі расейскай інтэлігенцыі, якія раней называлі Кікабідзэ сваім сябрам, пачалі яго жорстка крытыкаваць. Кікабідзэ прысвяціў ім песню «Вы меня не предалі — разочаровалі».
Дарэчы, з афіцыйнымі ўладамі Кікабідзэ сябраваць не хацеў нават у часы СССР, ён не спяваў песняў пра партыю, не выступаў «для сваіх», менавіта таму ён так і не атрымаў званне Народнага артыста СССР — хоць дакументы на ягонае імя падаваліся тройчы.





