У нумары:

— «Сомапіяр». 57-кілаграмовы сом стаў мемам. Чаму пра яго ўзгадаў Лукашэнка?

— «Уладар падводнай Беларусі». Хто ён такі, беларускі сом? Эсэ Сяргея Харэўскага.

— «Менш чым з $7000 тут няма чаго рабіць». Машыны старэюць, а цэны на аўтарынку растуць. Рэпартаж са «Ждановічаў».

— Лячэнне дактароў — справа саміх дактароў. Гутарка з 27-гадовым тэрапеўтам з Гомеля Сяргеем Малашанкам. Ён публічна папрасіў аб дапамозе на лячэнне ад хранічнага гепатыту С, які падчапіў на працоўным месцы.

— Ёсць рэкорд! На «Міжнароднае права» — амаль 400 балаў. «НН» працягвае агляд прыёмнай кампаніі на бюджэтныя месцы беларускіх ВНУ.

— Фартыфікацыя гісторыі. Камертон Сяргея Ваганава.

— Грутас: Эфект Маўзалея. «Савецкія і літоўскія камуністы не жывуць у парку, а проста існуюць там» — развагі пра літоўскі «парк Савецкага перыяду».

— «Літоўская кухарка» вярнулася: 400 старонак рэцэптаў. Выйшла па-беларуску класічная кампанія Віцэнты Завадскай.

— Беларуская глыбіня: Геній без грамадзянства. Пра Ларысу Геніюш піша Павал Севярынец.

— Першы раз — у беларускамоўны клас. Дзе ў сталіцы атрымаць беларускамоўную адукацыю.

— Чарвяк. Працяг аповесці Змітра Дашкевіча.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0