Камітэт па міжнародным гандлі ЗША забараніў імпарт некаторых вырабаў паўднёвакарэйскай кампаніі Samsung — у сувязі з парушэньнем патэнтаў кампаніі Apple.

Рашэньне павінна набыць сілу праз два месяцы — цягам гэтага тэрміну прэзыдэнт ЗША Барак Абама можа яго зацьвердзіць альбо адхіліць.

У паведамленьнях заходніх СМІ не ўдакладняецца, пра якія менавіта вырабы вядзецца гаворка. Кіраўніцтва паўднёвакарэйскай кампаніі заявіла аб расчараванасьці рашэньнем Камітэту і паведаміла аб прыняцьці мер для працягу продажу усіх сваіх вырабаў на тэрыторыі ЗША.

Samsung і Apple — буйнейшыя ўсясьветныя вытворцы смартфонаў — трымаюць вострую канкурэнцыю, зьвінавачваючы адзін аднаго ў незаконным выкарыстаньні распрацовак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?