У сувязі з праходжаннем актыўнага атмасфернага фронту на большай частцы тэрыторыі краіны ў нядзелю, 11 жніўня, чакаюцца навальніцы, месцамі — моцныя залевы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах — град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Па ўсходзе краіны захаваецца гарачае надвор'е. У дзённыя гадзіны 11 жніўня тэмпература паветра дасягне +30 +32.
Глядзі таксама: Як паводзіць сябе ў часе залевы, граду і моцнага ветру — рэкамендацыі МНС