У інтэрнэце з’явілася відэа бойкі аховы з кліентамі ў краме «Еўраопт» у Гомелі.

«На гэты раз падзеі самі знайшлі мяне ў кругласутачным гіпермаркеце.

Калі я плаціў на касе, пачуў дыялог наперадзе стаячага мужчыны, гадоў 27-і, і яго дзяўчыны з касірам і ахоўнікамі.
Спрэчка ішла пра нейкі чэк за набытую раней, але зноў пранесеную ў гандлёвую залу шакаладку.
Як я зразумеў з дыялогу — чэка няма, але, са слоў мужчыны з дзяўчынай, ахоўнік ля ўваходу ў гандлёвую залу кіўнуў, маўляў, усё добра, я запомніў.
Можа, яно і не так усё было, як яны казалі, і шакаладка была сапраўды не аплачаная, але сутнасць не ў гэтым.

З гэтага канфлікту пачалася лаянка з мацюкамі, пасля чаго мужчына з дзяўчынай паспрабавалі сысці.

Усё гэта перарасло ў рукапрыкладства аховы і самаабарону наведвальнікаў гіпермаркета.
Натуральна, усе дзеянні суправаджаліся грубай, ненарматыўнай лексікай, якая сыпалася з абодвух бакоў», — напісаў блогер Nafanko.

Увага, нецэнзурная лексіка!

Прайшло 30 секунд.

Адрас: Гомель, гіпермаркет «Еўраопт», вул. Хатаевіча, 9. Час: 04:56 раніцы, 10 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру