Як паведамляюць актывісты сайту радыкальнага руху, яны праводзілі спартыўна-палявыя зборы ў раёне Воўкавіцкага вадасховішча ў Мінскім раёне 10 жніўня.

Не паспелі актывісты раскласці палаткі, як іх лагер атачылі шэсць аўтамабіляў, з якіх выскачылі людзі ў міліцэйскай форме і ў цывільным. Яны з выкарыстаннем фізічнай сілы паклалі ўсіх прысутных на зямлю тварам уніз. Пры гэтым да Дзяніса Сахара і непаўналетняга Аляксандра Палякова былі ўжытыя слезацечны газ і кайданкі. Затым супрацоўнікі міліцыі ператрэслі рукзакі.

У хлопцаў канфіскавалі газеты і атрыбутыку. Са словаў нацболаў, падчас ператрусу міліцыянты ці супрацоўнікі КДБ размаўлялі выключна матам, ўжывалі пагрозы, запалохванне і фізічную сілу. Пасля гэтага 11 нацболаў былі дастаўлены ў Ждановіцкае АУС, на іх былі складзеныя пратаколы і на месцы вынесены пастановы за «распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы», хоць дзеянне адбывалася ў глухім лесе і спіртныя напоі удзельнікамі паходу не распівалі, бо ён меў спартыўны характар, пішуць нацболы.

Там жа на месцы, намеснікам начальніка аддзялення маёрам Пяткевічам былі вынесеныя і пастановы аб прыцягненні удзельнікаў мерапрыемства да адміністрацыйнай адказнасці на сумы штрафаў ад 100 да 800 тысяч рублёў.

Дзяніс Сахар быў этапаваны ў ІЧУ Мінскага раёна да суду, бо на яго склалі пратакол за супраціў дзеянням супрацоўнікаў міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру