У бліжэйшыя дні беларусы, як і іншыя жыхары Зямлі, змогуць палюбавацца метэорным патокам Персеідаў. 12–13 жніўня на небе можна будзе ўбачыць да 100 знічак у гадзіну.

Штогод у жніўні жыхары Зямлі могуць палюбавацца метэорным патокам Персеідаў. Персеіды з’яўляюцца на небе звычайна з 17 ліпеня па 24 жніўня, а максімум патоку сёлета чакаецца з 12:15 панядзелка да 01:45 аўторка.

Персеіды — гэта рэшткі хваста каметы Свіфта-Тутля. Камету, адкрытую ў 1862 г., мы бачым нячаста, бо яна набліжаецца да Зямлі толькі раз у 135 гадоў і наведае нас у наступны раз толькі ў 2126 г.

А вось праз яе хвост Зямля праходзіць штогод, што і выклікае «зорны дождж»
. Таксама 12 жніўня будуць два дадатковыя пікі інтэнсіўнасці метэорнага патоку — сляды выкідаў з паверхні ледзянога ядра каметы, якія адбыліся ў XI і XV стст.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?