Пераможцам футбольнага турніру «Кубак Свабоды» памяці палітыка Генадзя Карпенкі стала каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). У складзе пераможцы браў удзел журналіст «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.

Каманда БАЖ у фінале перайграла каманду Беларускага Хельсінкскага камітэта — 2:0.

У матчы за трэцяе месца аргкамітэт па стварэнні «Беларускага руху» быў мацнейшы за каманду Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Акрамя таго, «Беларускі рух» атрымаў прыз «За сумленную гульню».

Сёлета ў турніры таксама прымалі ўдзел каманды руху «За Свабоду», кансорцыума «ЕўраБеларусь» і Партыі БНФ.

Каманда БАЖ стала ўжо пяціразовым уладальнікам галоўнага трафея турніру.
Тройчы турнір выйгравалі каманда АГП і зборная Партыі БНФ, двойчы — Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і «Беларускага руху», па адным разе — зборныя фонду імя Карпенкі і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ.

***

Турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 г. Да гэтага падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці палітыка ў 1999 г. турнір назвалі яго імем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру