РУП «Белспецкантракт» рэалізуе два самалёты Ан-2 Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ.

Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, адзін самалёт — 1966 года выпуску (рухавік 1982 года выпуску) коштам з ПДК 64 мільёны 454 тысячы рублёў, другі — 1975 года выпуску (рухавік 1981 года выпуску) коштам з ПДК 106 мільёнаў 665 тысяч рублёў.

Уся тэхніка была ва ўжыванні. Самалёты і іх састаўныя часткі патрабуюць капітальнага рамонту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?