Аляксандр Лукашэнка сёлета ажыццявіць афіцыйны візіт у Казахстан. Пра гэта на брыфінгу 12 жніўня паведаміў намеснік міністра замежных спраў Казахстана Кайрат Сарыбай.

У прэс-службе Лукашэнкі пацвердзілі факт падрыхтоўкі візіту, аднак пра тэрміны і праграму паездкі абяцалі паведаміць пазней.

Нагадаем, у канцы мая гэтага года Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў рабочы візіт у Казахстан, дзе ўзяў удзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета. У рамках паездкі ў Астане адбылася двухбаковая сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, на якой кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што лічыць Казахстан «самым прывабным і перспектыўным партнёрам». Назарбаеў у сваю чаргу запрасіў Лукашэнку наведаць Казахстан з афіцыйным візітам, каб прадметна абмеркаваць развіццё адносінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?