У Пружанскім раёне пасажырскім цягніком Варшава — Масква быў смяротна траўмаваны 26-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі БелаПАН у Брэсцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, гэта здарылася 9 жніўня ў 23.08 на чыгуначным перагоне Тэўлі — Аранчыцы непадалёк ад вёскі Харкі. Паводле папярэдніх звестак, мужчына ішоў па чыгуначнаму шляху.

Машыніст цягніка, заўважыўшы чалавека, падаваў гучныя папераджальныя сігналы, на якія той не рэагаваў. Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду не ўдалося. Мужчына, жыхар Пружан, загінуў на месцы.

Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце.

На ўчастку адказнасці Брэсцкага АУСТ гэта шосты з пачатку 2013 года выпадак гібелі людзей пад коламі цягніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?