У пятніцу чатыры кані з Даўгаўпілскага края самавольна перасеклі латвійска-беларускую мяжу, паведаміла прадстаўнік Дзяржаўнай пемежнай аховы Латвіі Яўгенія Пазняк.
Аб жывёлах, якія пайшлі ў напрамку мяжы з Беларуссю, памежнікам паведаміла гаспадыня.
Пра гэта адразу былі апавешчаныя беларускія памежнікі, якія і знайшлі коней на беларускім баку мяжы. Неўзабаве коні былі перададзеныя гаспадыні.